Сведения об УО
Мэта: повышение эффективности образовательного процесса с учетом современных требований.
Задачы:
- забяспечыць павышэнне якасці адукацыі праз арганізацыю эфектыўнага сучаснага вучэбнага занятка, арганізацыю работы з вучнямі з высокай і нізкай матывацыяй сродкамі прадастаўлення розных адукацыйных паслуг, павышэнне ўзроўня прафесіянальнай кампетэнтнасці і майстэрства педагогаў;
- працягнуць работу, накіраваную на павышэнне прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, развіцці і выхаванні асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў, шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі;
- прыцягваць педагогаў да ўдзелу ў спаборніцтвах, конкурсах, фестывалях прафесійнай накіраванасці, трансляцыі педагагічнага вопыта на старонках перыядычнага друку;
- працягнуць работу па стварэнні ўмоваў для рэалізацыі асобасных здольнасцей высокаматываваных дзяцей у працэсе вучэбнай дзейнасці сродкамі ўдзелу ў конкурсах, дыстанцыйных алімпіядах;
- стварыць эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу для рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекту;
- удасканальваць работу па эфектыўнаму ўзаемадзеянню дзіцячага, педагагічнага і бацькоўскага калектываў, выкарыстоўваючы інавацыйныя формы супрацоўніцтва з сем’ямі навучэнцаў;
- працягваць стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае задавальненне асобых адукацыйных патрэбаў дзяцей з АПФР;
- ажыццяўляць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз сумеснае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, суб’ектамі гаспадарання, праз выкананне пазабюджэтнай дзейнасці.
Субацкая сярэдняя школа бярэ свой пачатак ад Вільчукоўскай школы, якая была пабудавана ў 1927 годзе. Яна атрымала сваю назву ад назвы сядзібы. На той час яна была сямігадовай. Каб атрымаць поўную базавую адукацыю, патрэбна было яшчэ год вучыцца ў Гнезнаўскай школе. Навучанне да 1939 года вялося на польскай мове.
Стаяла школа на перасячэнні вёсак Араны і Астроўчыцы. У той час у вёсках Субачы і Азяранкі былі свае пачатковыя школы, якія размяшчаліся ў прыватных дамах. Таму Вільчукоўскую школу наведвалі вучні з вёсак Араны, Шандры і Астроўчыцы.
Школа размяшчалася ў аднапавярховым драўляным будынку, акружаным векавымі ліпамі. Усяго ў школе было 6 класных пакояў, у кожным з якіх стаяла печка, і настаўніцкая. Вакол школы рос сад.
Першым дырэктарам школы быў Галабурда. Затым яго змяніў Фелікс Рагачэўскі, настаўнік з Польшчы. У пачатковых класах працавала настаўніцай Сарасекава Зузанна. У старшых класах працавала настаўніца з Польшчы Місевічова Амеля. Яна мела 10 га зямлі, сад, трымала служанак і парабкаў, мела вялікую гаспадарку. І калі прыйшла Савецкая ўлада, настаўніцу разам са старэйшай сястрой выслалі ў Казахстан. Па ўспамінах старэйшых людзей, яна памерла ў дарозе.
Акрамя ўрокаў, выкладалася ў школе і рэлігія. Вёў гэтыя ўрокі ксёндз са Мсцібава Бурачэк. За непаслушэнства і дрэнную вучобу вучняў пакідалі на дадатковыя заняткі, ставілі ў кут на калені, часам білі лінейкай па далонях.
Захаваліся дакументы, пачынаючы з 1951 года, з якіх вынікае, што на пасадзе дырэктара працавалі Тышкевіч, Нямера П.П., Пісакоў С.Г. Вільчукоўская школа была ў той час то на тэрыторыі Шылавіцкага, то Гнезнаўскага сельскіх Саветаў.
У 1960 годзе, калі ўтварыўся Субацкі сельскі Савет, школа стала васьмігадовай.
У Азяранскай школе, якая размяшчалася ў доме Мікалуць і займала ўсяго адзін пакой, дзеці вучыліся ў дзве змены. Вучылі іх Ігнаценка Марыя Пятроўна і Грыб Марыя Аляксандраўна. Потым школа была ў доме Кучук Марыі і Фёдара Піліпавіча, якія там жа працавалі настаўнікамі.
Субацкія дзеці вучыліся ў Субацкай пачатковай школе, якая размяшчалася ў былым панскім маёнтку. У ім жа размяшчаліся клуб, пошта, бібліятэка. Працавалі ў школе Мурончык Марыя Сяргееўна і Міклашэвіч Тамара Максімаўна.
У ноч на 2 снежня 1983 года згарэла ўся Вільчукоўская школа. Пасля пажару заняткі пачалі праводзіць у дзве змены ў Субацкай пачатковай школе і ў гэтым жа будынку ў свабодных пакоях на другім паверсе.
1 верасня 1986 года была адкрыта новая Субацкая няпоўная сярэдняя школа. Школьнікамі сталі ўсе дзеці, якія раней вучыліся ў Вільчукоўскай, Азяранскай, Субацкай школах. Увесь педагагічны калектыў працягваў працаваць тут, але з’явіліся і новыя настаўнікі. Вёска будавалася, пачаў працаваць жывёлагадоўчы комплекс, таму быў пабудаваны яшчэ і дзіцячы сад.
За гады існавання (з 1986 да 2023 ) базавую адукацыю атрымалі 508 выпускнікоў, з іх 18 – з адзнакай. Сярэднюю адукацыю атрымалі 160 выпускнікоў. “Залатыя” медалі атрымала шасцёра выпускнікоў сярэдняй школы , двое – “срэбраныя”.
З дня адкрыцця школы ў ёй працавалі Юхневіч Анатоль Мікалаевіч (больш за 35 гадоў), Рэйкін Пётр Леанідавіч (37-ы год працуе) і Алена Фадзееўна (працавала 32 гады), Вітус Яніна Віктараўна (працуе 37-ы год), Шпаковіч Таццяна Канстанцінаўна (працавала яшчэ ў Вільчукоўскай школе, стаж больш за 30 гадоў). 33 гады аддала школе настаўніца рускай мовы і літаратуры Паўлюкевіч Раіса Іосіфаўна. 31 год працавала ў школе Клыш Зоя Сцяпанаўна, Рыбак Алена Канстанцінаўна ( 28 гадоў), Мурончык Марыя Сяргееўна, Міклашэвіч Тамара Максімаўна ( 24 гады), Казлова Любоў Яўстаф’еўна (17 гадоў працавала ў нашай школе), Каробкіна Клаўдзія Дзянісаўна і Смурага Іван Андрэевіч аддалі вучням больш за 30 гадоў свайго жыцця, завуч Собчанка Ядвіга Людвікаўна перайшла з Вільчукоўскай школы, агульны стаж у нашай школе 33 гады.
Настаўнік пачатковых класаў Гапунік Алена Канстанцінаўна працуе ў школе 36-ы год, Галабурда Святлана Анатольеўна і Акулік Пётр Міхайлавіч -35-ы, Пачабыт Ларыса Эдвардаўна-29-ы, Навасад Жанна Вячаславаўна -28-ы год, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ігнатавец Тацццяна Антонаўна -23-і год, столькі ж настаўнік рускай мовы Ліцкевіч Ірына Валер’еўна. 21-ы год працуе настаўнік Макуць Валянціна Іванаўна, 26-ы –настаўнік-дэфектолаг Шарупіч Наталля Анатольеўна. Амаль 35 гадоў педагагічны стаж выхавальнікаў д/а Ляўкевіч Галіны Бярнардаўны і Пабудзей Антаніны Мікалаеўны, 29-ы год працуе выхавальнікам Бойская Валянціна Мікалаеўна, 20-ы-Гедрэвіч Зоя Віктараўна. 28 гадоў працавала дырэктарам Якубчык Рэгіна Віктараўна. 10-ы год на гэтай пасадзе працуе Бартноўская Таццяна Міхайлаўна.
У архівах школы знаходзіцца шмат узнагарод. Іх мы атрымалі за спартыўныя дасягненні, за ўдзел у конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах.
1986г. 1 верасня адкрыта Субацкая няпоўная сярэдняя школа. У 1-ы клас прыйшоў 21 першакласнік.
У 1993 годзе дырэктар школы Якубчык Рэгіна Віктараўна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 1996/1997 навучальным годзе настаўніца пачатковых класаў Гапунік Алена Канстанцінаўна адной з першых у рэспубліцы апрабіравала новы буквар Анатоля Клышкі.
У 1998 годзе школа атрымала статус сярэдняй. У гэтым жа годзе паявіўся камп’ютарны клас (карветы). Настаўніца 1 класа Жылінская Святлана Віктараўна, а потым і Гапунік Алена Канстанцінаўна (з 2000/2001 навучальнага года) працавалі па новай тэхналогіі “Крок за крокам”. З’явілася пасада намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Ім стала Вітус Яніна Віктараўна (працавала 14 гадоў, да 2012 г.)
Школа заняла першае месца ў абласным аглядзе - конкурсе на лепшую вучэбна - спартыўную базу.
Максім Рэйкін- дыпламант конкурса” Наш дом Беларусь в 21-м веке”, за ўдзел у конкурсе творчых работ “Не пакідайце мовы нашай беларускай” атрымаў пуцёўку ў п/л “Зубраня”
Дырэктар школы Якубчык Рэгіна Віктараўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2000 г. Адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Выпускнікоў было ўсяго двое: Шымановіч Андрэй і Круглая Наталля.
9 клас з адзнакай закончылі адразу 5 выпускнікоў! Гэта Капко Дзмітрый Міхайлавіч, Мігаль Юлія Аляксееўна, Бельчанка Вікторыя Аляксандраўна, Казленка Ніна Францаўна, Атока Уладзімір Анатольевіч.
2001 г.Члены школьнага аздараўленчага лагера, зарабіўшы грошы на праполцы цукровых буракоў, здзейснілі экскурсіі ў Мінск, Хатынь і Брэст.
2002 г. Пабудавана модульная кацельня, якая стала абаграваць школу і дзіцячы сад
Верш Максіма Рэйкіна пра в.Субачы надрукаваны ў кнізе “Мой родны кут” выдавецтва “Беларускі кнігазбор”. Ён узнагароджаны пуцёўкай у Балгарыю.
Першыя залатыя медалісты школы. Імі сталі Бельчанка Вікторыя Аляксандраўна і Капко Дзмітрый Міхайлавіч.
2003 г. Школу ўзначаліў новы дырэктар Луговіч Уладзімір Іосіфавіч.
2004 г. Рэйкін Максім перамог у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “И так прекрасно возвращаться под крышу дома своего”, таксама атрымаў прыз за ўдзел у акцыі “Пісьмо Прэзідэнту”.
Адкрыты новы камп’ютарны клас з сучаснымі камп’ютарамі.
80% выпускнікоў 2005 года паступілі ў ВНУ.
07.05.2005 г., да 60-годдзя Вялікай Перамогі, адкрыты музейны пакой.
2006 г.
На базе школы пачаў сваю дзейнасць філіял Ваўкавыскай школы мастацтваў. Быў адкрыты клас баяна і акардэона, а з 2013 года – клас фартэпіяна.
2006/2007 навучальны год
Урачыста адзначаны 20 - гадовы юбілей школы. Прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі і райвыканкама (Прэдка С.У., Ярмолік М.Дз., Кароткая В.М., Касцюк М.Э., Лаечка Т.В., Якута П.П., Матвейчык М.І і іншыя), старшыня сельскага Савета Лысы П.П. Ад бацькоў выступілі Бартноўская Т.М., Цалюк В.І., Клыш А.З. У падарунак атрымалі камп’ютар з прынтарам і DVD.
У раённых прадметных алімпіядах Карней Яўгенія з 11 класа заняла 2-е месца па гісторыі (наст. Рэйкін П.Л.), Пачабыт Вольга – 2 - е месца па рускай мове (Шуляк В.С., 9 клас), Мурончык Ганна з 6 класа – 4 - е месца па беларускай мове (Вітус Я.В.). Карней Жэня на абласной алімпіядзе па гісторыі заняла 3- е месца.
10 красавіка дырэктарам школы назначана Ліцкевіч Ірына Валер’еўна.
У рэспубліканскім конкурсе дзіцячых работ “У дружнай сям’і беларускіх народаў” Богдан Аляксандр (9 клас) стаў лаўрэатам. У Мінску ён атрымаў дыплом і падарунак.
У ходзе акцыі “Дзяцінства - краіна запаветная, чароўная” сабрана 71 000 рублёў.
Сабрана 1100 кг макулатуры.
Летам пры школе працавалі 2 лагеры: аздараўленчы “Здаравячок” і лагер працы і адпачынку “Саюз”.
2007/2008 навучальны год
1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка “Вітаем першы школьны дзень!”, на якой прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі Ярмолік М.Дз., дырэктар базавага прадпрыемства “Зара і К” Ліцкевіч М.А., дэпутат раённага Савета народных дэпутатаў Клыш А.З., намеснік старшыні райвыканкама Крук В.Ф., інспектар ІСН Самойла А.І. Адбыліся тэматычныя ўрокі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Уручаны падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вучням 1 і 11 класаў.Ад адміністрацыі школы ўручаны падарункі Матвейчыку Паўлу (7 клас), Кавальчуку Аляксандру (8 клас), Рабазэль Аксане (11 клас) за вялікую дапамогу ў правядзенні рамонту школы.
Упершыню ў лістападзе быў праведзены Дзень школы на прадпрыемстве, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Да гэтага дня былі аформлены стэнд “Бацькам пра школу”, а таксама выстава работ “Сваімі рукамі”. Лісты падзякі за добрае выхаванне дзяцей уручаны работнікам прадпрыемства Кавальчуку В.Г., Місько В.С., Місько Т.І., Ляўкевічу А.А., Кавалевіч А.С.
У верасні 2007 г. пярвічнай арганізацыі БРСМ прысвоена званне воіна – інтэрнацыяналіста Красько А.І.
Упершыню была арганізавана Калядная сустрэча членаў гуртка аматараў польскай мовы і іх бацькоў з ксяндзом Шылавіцкага касцёла Святой Троіцы Пятром Вішнеўскім і сястрой Элігіяй. Размова ішла аб традыцыях святкавання Каляд у каталіцкіх сем’ях.(наст. Шуляк В.С.)
У час збору макулатуры план быў перавыкананы на 300%.
Дырэктарам школы працуе з 1 верасня 2009 года Карповіч Андрэй Іванавіч.
Зацверджаны герб і гімн навучальнай установы. Аўтар герба – Карповіч Н.С., аўтары гімна – Вітус Я.В. і Рэйкіна А.Ф. У раённым конкурсе школьнай сімволікі занялі 3-е месца.
2010/2011 навучальны год быў “ураджайным” на перамогі ў прадметных алімпіядах: Місько Ганна, вучаніца 11 класа, заняла 1-е месца ў раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ( наст. Цімафейчык Г.С.) і 3-е па біялогіі (наст. Макуць В.І.) а вучаніца 8 класа Чымярова Вікторыя -3-е месца ў алімпіядзе па працоўным навучанні (наст. Навасад Ж.В.)
З 2013/2014 навучальнага года дырэктарам школы працуе Бартноўская Таццяна Міхаўлаўна
Першым дэпутатам Маладзёжнага парламента стаў Касцюк Яўген, вучань 9 класа.
На свяце Першага званка ў 2014/2015 навучальным годзе прысутнічала шмат гасцей. Начальнік аддзела рганізацыйна-кадравай работы Ваўкавыскага выканаўчага камітэта Салавей Людміла Віктараўна падарыла школе новы камп’ютарны клас. Начальнік ПАРП-11 Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Зязюля Андрэй Аляксандравіч уручыў першакласнікам спецыяльнае выданне па бяспецы жыццядзейнасці, віншавалі школьнікаў дырэктар базавага прадпрыемства “Зара і К” Чаркоўскі С.С., старшыня сельвыканкама Клыш А.З.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хаян Аксана Міхайлаўна стала пераможцай раённага конкурсу “Міс сельская прыгажуня – 2014”.
18.12.2015 адкрыты школьны гісторыка-краязнаўчы музей. На свята былі запрошаны госці: загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама Стачук С.І., галоўны спецыяліст сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы Лепко Г.Р., метадысты Андала А.Л. і Баркет Ж.П., старшыня Субацкага сельвыканкама Клыш А.З., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДП “Зара і К” Мацэйка І.А. Першую экскурсію правялі вучні Кавальчук Гражына, Сцельмашок Наталля, Ігнатавец Анастасія і Касцюк Яўген.
У верасні 2016 года адзначаны 30-гадовы юбілей школы. Разам са шматлікімі гасцямі прысутнічалі воіны-афганцы, з якімі школа звязана сяброўскімі адносінамі ўжо многа гадоў. У снежні гэтага ж года Ваўкавыская раённая арганізацыя АА” Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” ў дзень інвалідаў арганізаваў паездку ў г. Мінск для воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сем’яў, а таксама для вучняў школы.
У 2017 годзе праходзіў Рэспубліканскі конкурс творчых работ да 500-годдзя Ф.Скарыны. Работа выхаванкі старшай групы Лясота Насці “Полацк-радзіма Скарыны” перамагла ў намінацыі “Шляхамі першадрукара” ( выхавальнік д/а Вітус Я.В.).
28 красавіка 2017 года піянерская дружына “Дружба” была пераіменавана ў піянерскую дружыну імя Якубчык Рэгіны Віктараўны, былога дырэктара школы.
21 верасня 2019 года ў нашым аграгарадку прайшло раённае свята “Дажынкі-2019”, актыўнымі удзельнікамі якога сталі і вучні нашай школы”.
З 2019 да 2021 года школа працавала па інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі духоўнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара”.
2020 г. Міклашэвіч Аляксей перамог у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Салют, Перамога! (Верш “Мой прадзед”).
26.04.2021 адбыўся спартыўны турнір на кубак Аляксея Красько. У госці прыехалі вучні сярэдняй школы п. Юбілейны. Гэтыя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. 22 красавіка 1967 года нарадзіўся Аляксей Красько, чыё імя носіць наша п/а БРСМ. У 1984 годзе ён закончыў родную Маісеевіцкую сярэднюю школу, працаваў слесарам у мясцовым калгасе. 23 красавіка 1985 года быў прызваны ў армію. Служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе. У чэрвені быў напраўлены ў Афганістан вадзіцелем аўтамабіля. 20 снежня гэтага ж года пры выкананні баявога задання каля горада Кандагар быў паранены. Ад атрыманых ран памёр у шпіталі, не прыйшоўшы ў прытомнасць. Было яму толькі 18 год. Член Ваўкавыскай арганізацыі АА”Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Дубай Таляслаў Канстанцінавіч уручыў пераходзячы Кубак пераможцам- гаспадарам турніру. Турнір быў арганізаваны па праекце кіраўніка гэтай арганізацыі Агеяўца Івана Яфімавіча. Яны з’яўляюцца частымі гасцямі на школьных мерапрыемствах.
З верасня 2021 года ў нашай установе адукацыі рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі і фарміравання полікультурнай кампетэнтнасці асобы навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.
Выпускнік 1988 года Богдан Віктар Зігмундавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, працуе намеснікам дырэктара РУП “Інстытут ільну”, загадчыкам лабараторыі селекцыі ільну-даўгунцу.
Выпускнік 2002 года Васеха Віталь Валер’евіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, працуе намеснікам дырэктара па інавацыйнай рабоце РУП “Інстытут пладаводства”.
Выпускнікі школы, якія працуюць педагогамі ў нашай установе адукацыі:
Ігнатавец Таццяна Антонаўна (Паўлюкевіч)- намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,
Ляўкевіч (Місько) Галіна Бярнардаўна- выхавальнік д/а.
Міклашэвіч (Вітус) Ганна Юр’еўна –настаўнік фізікі.
Педагогі Клыш Зоя Сцяпанаўна, Акулік Пётр Міхайлавіч, Рэйкіна Алена Фадзееўна, Вітус Яніна Віктараўна пісалі ці пішуць вершы, многія з якіх былі надрукаваны ў паэтычных зборніках ці перыядычным друку.
Працавалі дырэктарамі школы:
- Якубчык Рэгіна Віктараўна -1975-2003 г.
- Луговіч Уладзімір Іосіфавіч -2003-2007 г.
- Ліцкевіч Ірына Валер’еўна – 2007-2009 г.
- Карповіч Андрэй Іванавіч – 2009 – 2013 г.
- Бартноўская Таццяна Міхайлаўна – з 2013 - 2024
Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993 год) і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998 год) былы дырэктар школы Якубчык Рэгіна Віктараўна.