Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

18 февраля 2025
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

План правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

17.02.2025 – 22.02.2025

Дата

Назва мерапрыемства

Клас

Час і месца правядзення

Адказныя

17.02

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Акцыя “Пажаданні роднай мове”

Выстава кніг "Пісьменнікі - юбіляры"

Конкурс газет “Родная мова – цудоўная мова!”

Турнір знаўцаў роднай мовы "Размаўляем па-беларуску"

3-11 класы

9:45

Фае школы

 

 

На працягу дня

Фае школы

 

На працягу дня

Бібліятэка

Ярэміч Т. І.

Пасрэднікава Г.А.

Пабудзей А. М.

18.02

Конкурс-спаборніцтва "Роднае слова ірвецца ў сэрца”

 

 

6  клас

 

 

15.00

Пасрэднікава Г.А.

19.02

Вечар беларускіх народных гульняў група інтэграванага навучання і выхавання 16.00 Ждановіч І.В.

20.02

Конкурс віншавальных паштовак да Дня абаронцы  Айчыны "Віншуем па-беларуску" 5-10 класы на працягу дня  Ярэміч Т.І.

21.02

Віктарына "З вытокаў роднай мовы"

Гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова"

8

5

15.00

15.00

Міклашэвіч Г.Ю.

Пасрэднікава Г.А.

22.02

Квэст-гульня "Родная мова"

Інтэлектуальны турнір "Таямніцы роднай мовы"

5-7 класы

8-10 класы

10.00

18.00

Пасрэднікава Г.А.

Ярэміч Т.І.

Падвядзенне вынікаў Тыдня беларускай мовы і літаратуры

17 лютага 2025 года прайшло ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. На працягу тыдня плануецца правядзенне гульняў, конкурсаў, віктарын, мерапрыемстваў.

У гэты дзень на калідоры школы адбывалася акцыя "Віншаванні роднай мове". Дзеці і настаўнікі актыўна пакідалі свае сардэчкі з цёплымі словамі і пажаданнямі.

   

   

17.02.2025 у 3 класе прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы "Размаўляем па-беларуску". Мэта мерапрыемства – садзейнічанне паглыбленню ведаў вучняў пра гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, пра багацце роднай мовы, выхаванне павагі да іх. Вучні паказалі свае веды: удзельнічалі ў віктарынах, рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую, успаміналі выказванні беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства кожны выказаў свае шчырыя адносіны і павагу роднай мове.

19.02.2025 у групе інтэграванага навучання і выхавання (ад 2 да 5 гадоў) прайшоў вечар беларускіх народных гульняў. Выхаванцы весела правялі час, пагулялі ў гульні: "Заінька", "Грушка", "Ходзіць ліска ля ваконца", "Свабоднае месца". Дзеці былі вельмі актыўнымі і вясёлымі.

   

   

21 лютага вучні, педагогі, законныя прадстаўнікі вучняў прынялі ўдзел у напісанні  гродзенскага абласнога дыктанта, прысвечанага Межнароднаму дню роднай мовы.

 

 


Да дня роднай мовы 21 лютага ў 8 класе адбылося мерапрыемства "З вытокаў роднай мовы". Дзеці ў гульнявой форме ўспомнілі назвы беларускіх страў, беларускія ветлівыя словы, цікавыя факты пра беларускую мову. 

 

   

Гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова"