Міжнародны дзень роднай мовы

22 февраля 2023
Міжнародны дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

     Установы адукацыі Ваўкавыскага раёна далучаюцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.


21-га лютага - Міжнародны дзень Роднай мовы. У гонар гэтага свята ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка, падчас якой вучні расказвалі паведамленне пра паходжанне Міжнароднага Дня Роднай мовы. Урачыста і прыгожа гучалі вершы пра родную мову ў выкананні вучаніц 10-га класа. Дырэктар Т. М. Бартноўская натхніла вучняў сваёй прамовай пра гісторыю беларускай мовы. На перапынках былі арганізаваныя разнастайныя акцыі па пашырэнні ведання роднай мовы: "Маё любімае роднае слова", "Мовазнаўцы". Супрацоўнікі школы, вучні і настаўнікі перакладалі цікавыя беларускія словы, пісалі свае любімыя словы па-беларуску, размяшчалі малюнкі для ўдзелу ў конкурсе “За што я люблю сваю мову?”. Пасля 3-га ўрока работнікамі нашай школы быў напісаны Агульнабеларускі дыктант, прысвечаны славутасцям Гродзеншчыны – Новаму і Стараму замкам. У пачатковай школе з мэтай папулярызацыі беларускай мовы былі праведзены наступныя мерапрыемствы: конкурсная праграма "Родная мова, цудоўная мова!", круглы стол "Сямейныя звычаi i народный традыцыi", гульня "Размаўляем па-беларуску". У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг беларускіх аўтараў.