Отчет 07.03.2026

7 сакавіка ў рамках Дня грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-віктарына “Мая Беларусь”, якая садзейнічала фарміраванню пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, пашырэнню ведаў аб культуры, гісторыі і геаграфіі Беларусі.
З самага ранняга дзяцінства дзеці вучацца любіць сваю Радзіму. Разам са словамі "мама", "тата" яны вымаўляем словы "наша хата", "наша вёска", "наша вуліца", потым — "наша школа". "Наша" значыць "роднае, сваё", без чаго немагчыма ўявіць само жыццё, што нельга не любіць.
Гульня-віктарына “Мая Беларусь” прайшла з цікавасцю і запалам, вучні прадэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці ў наступных намінацыях: “Абластныя гарады”, “Беларусь турыстычная”,“Мінск”, Гісторыя Беларусі”, “Культура і традыцыі Беларусі”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, якая Беларусь разнастайная, з якой багатай гісторыяй і культурай.
Мерапрыемства дапамагло вучням адчуць сябе сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.
Любіце сваю краіну, вывучайце яе гісторыю і культуру, ганарыцеся ёй!
Хіба можна кут не любіць,
Дзе твае нарадзіліся бацькі,
Дзе жыццё пражылі дзяды,
Дзе спрадвеку твае карані?
Любы край Беларуссю завецца,
І няма за яго мілей.
I старым, і малым тут утульна,
3 кожным годам жывецца мажней.

Седьмого марта учащиеся V-VII классов совершили виртуальную экскурсию в Лидский замок. В ходе экскурсии ребята познакомились с историей возникновения Лидского замка, совершили виртуальную прогулку «По замковому двору», узнали об истории женитьбы 71-летнего короля Ягайло. Мероприятие закончилось призывом посетить Лидский замок в реальности.
