“Зямля з блакітнымі вачамі”

У рамках эстэтычнага тыдня ў нашай школе прайшла конкурсная праграма “Зямля з блакітнымі вачамі” У ёй прынялі ўдзел вучні 3 – 6 класаў. На мерапрыемства была запрошана Вітус Яніна Віктараўна, ветэран працы (у прафесіі яна з самага пачатку існавання школы з 01.09.2006 года, была настаўнікам пачатковых класаў, выкладала беларускую мову), аўтар гімна Субацкай сярэдняй школы, піша свае вершы. Сваім выступленнем яна натхніла рабят на паспяховае выступленне. 5 удзельнікаў конкурсу падрыхтавалі вершы пра нашу Беларусь. Журы ацэнівала выступленне вучняў. I месца было прысуджана вучаніцы 6 класа Уцепергенавай Паліне, II месца заняў вучань 3 класа Еўсікаў Цімур, III месца ў вучня 6 класа Кавальчука Валерыя . Падзяку за ўдзел у конкурсе атрымалі вучаніца IV класа Кірыла Анастасія і вучань III класа Козел Міхаіл. За ўдзел у конкурсе вучні былі адзначаны прызамі і дыпломамі Субацкай сярэдняй школы. Падрыхтавалі праграму бібліятэкар установы Пабудзей А.М. і кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Бартноўская Т.М.