Яе мы будзем шанаваць

Яе мы будзем шанаваць
У старшай групе дзіцячага сада прайшла гутарка да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці ўжо ведаюць, што адзначаюць гэты дзень даўно, і прысвечаны ён у кожнай краіне сваёй роднай мове. Дашкольнікі ўсё радзей маюць магчымасць размаўляць у сям’і на роднай мове, таму мы выкарыстоўваем кожную магчымасць, каб выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы ва ўмовах дзіцячага садка. Гутарка прайшла ў форме падарожжа па станцыях. Тут была магчымасць павучыцца правільна вымаўляць словы са спецыфічнымі беларускімі гукамі, пераказаць кароткія ўрыўкі з беларускіх народных казак, растлумачыць беларускія прыказкі і прымаўкі, развучыць беларускую народную гульню “Марылька”. У канцы заняткаў дзеці выказалі з дапамогаю каляровых сардэчак свае адносіны да роднай мовы, якія пацвярджаюць думку, што мова не знікне, калі яе мы будзем вучыць і шанаваць.
21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў рознаўзроставай групе прайшла гутарка "Мову родную люблю - размаўляць на ей хачу". Дзеці пазнаеміліся з дзяўчынкай беларусачкай Марынкай, якая падрыхтавала для іх цікавыя заданні: "Скажы па-беларуску", "Назаві казку", "Ветлівыя словы". Выхаванцы з радасцю выконвалі заданні і за правільныя адказы атрымлівалі прыгожыя кветачкі валошкі. У канцы гутаркі ўсе кветачкі сабралі ў вялікі букет, які ўпрыгожыў групавы пакой.