Тыдзень матэматыкі ў дзіцячым садзе

21 марта 2023
Тыдзень матэматыкі ў дзіцячым садзе

У рамках правядзення тэматычнага тыдня матэматыкі ў групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў занятак "У госці да лесавічка".

У госці да дзяцей завітаў Лесавічок з прыгожай кветачкай - пралескай, дзе на кожным пялестку было заданне для дзяцей. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні Лесавічка, такія як "Падбяры лыжку", "Узгадай і адкажы", "Дапамажы вожыку сабраць грыбы ў кошыкі" і інш. Усе засталіся задаволены вынікам!