Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

16 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

План правядзення

Тыдня беларускай мовы і літаратуры

16.02-21.02.2026

п/п

Мерапрыемства

Час

Адказныя

16 лютага

1

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

09:50-09:55

 

Хаян А.М.

 

2

Заданні для вучняў 5 – 11 “Перакладаем”

На

працягу тыдня

Хаян А.М.

Ярэміч Т.І.

3

Кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў

На

працягу тыдня

Пабудзей А.М.

4

Гульня-віктарына “Зліваюцца гукі ў словы”(5-7кл.)

15:00-15:45

Хаян А.М.

5

Кніжнае дэфіле “Беларускай літаратуры шмат не бывае” для вучняў 5-7,10 класаў

На

працягу тыдня

Хаян А.М.

17 лютага

6

Конкурс малюнкаў “Беларускія народныя казкі”

(5-6 кл.)

08:05-08:50

Хаян А.М.

7

Прэзентацыя “Прылады працы беларусаў”

(5-7 кл.)

15:00

Хаян А.М.

8

Віктарына “Родная мова – цудоўная мова”(3-4 кл.)

15:00

Пачабыт Л.Э.

18 лютага

9

Конкурс чытачоў “Не пакідайце ж  мовы роднай!” (6,7,11кл.)

15:00

Ярэміч Т.І.

19 лютага

10

Пазнаваўчая гульня “Родная мова – крыніца празрыстая”(1-2 кл.)

10:45

Галабурда С.А.

11

Моўны турнір для вучняў 5-7 класаў

15:00

Хаян А.М.

20 лютага

12

Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы (педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і дарослае насельніцтва)

13:00

 

Хаян А.М.

13

Забава “Гуканне вясны” (група інтэграванага навучання і выхавання)

10:00

 

Ждановіч І.В

21 лютага

14

Інтэлектуальна-пазнавальная квэст-гульня  “Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў…”

(5-7кл.)

10:00

Хаян А.М.

15

Інтэлектуальная гульня

“Скарбы роднай мовы” (8-11 кл.)

18:00 – 19:00

Ярэміч Т.І.

 

Шаноўныя сябры, паважаныя настаўнікі і супрацоўнікі, дарагія навучэнцы!

Рады паведаміць вам, што з 16 па 21 лютага адбудзецца традыцыйная падзея – Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца магутным падмуркам, які захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.

Кожны дзень Тыдня мы будзем рознымі спосабамі прызнавацца ў любові роднай мове, роднай зямлі. Наш народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову.

Анонс мерапрыемстваў

21.02.2026 было праведзена мерапрыемства “Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў…” (інтэлектуальна-пазнавальная квэст-гульня). Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел.

На мерапрыемства завіталі міфічныя істоты (Дамавік, Лесавік (Бердзік Арцём), Ваўкалак (Міклашэвіч Аляксей), Баба Яга (Валюк Яўгенія), Палявік (Бучылка Ілья)). Кожны з із падрыхтаваў цікавыя заданні (адгадвалі загадкі, перакладалі слова з рускай мовы на беларускую, збіралі прыказкі, словы, спявалі беларускія песні). Было дзве каманды “Васількі” і “Канюшына”. Перамогу атрымалі ўдзельнікі каманды “Канюшына” (Богдан Дар’я, Санжароўская Ксюша, Нінард Станіслаў, Бохан Яўгеній).

 

З мэтай актуалізацыі ведаў вучняў пра Беларусь, яе прыроду, родную мову, славутых людзей, побыт беларусаў было праведзена інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства “Скарбы роднай мовы”. З прапанаваных заданняў і пытанняў вучні складалі калектыўны букет з кветак і колераў, якія пераважаюць у нашай краіне; адказвалі на пытанні “зялёнай” віктарыны, разгадвалі крыжаванку пра беларускія сімвалы. Вучні прыйшлі да высновы, што беларускі народ вельмі гасцінны, ветлівы, руплівы і хлебасольны, пакінуў нам багатую спадчыну, апетую ў шматлікіх вершах і песнях.

   

20.02.2026 у нашай школе праходзіла акцыя “Атрымай салодкі пачастунак”. Неабходна было адказаць на пытанні. Напрыклад, у якім горадзе знаходзіцца помнік літары Ў? У акцыі прынялі ўдзел настаўнікі і вучні.

У 13:00 настаўнікі і вучні пісалі абласны дыктант  “Рабіць дабро”. Тэкст быў пра народную артыстку Беларусі і Савецкага Саюза Галіну Кліменцьеўну Макараву.

Для групы інтэграванага навучання і выхавання была падрыхтавана забава “Гуканне вясны”. Адказная за мерапрыемства Ждановіч І.В.

   

А также в рамках недели белорусского языка и литературы в детском саду прошло развлечение "Гуканне вясны" с детьми группы интегрированного обучения и воспитания. Во время мероприятия дети познакомились с традициями празднования белорусского народного праздника. Дети очень активно участвовали в конкурсах и хороводах. Мероприятие прошло очень весело

   

 

 

 

 

 

 

 

19.02.2026

Вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у пазнаваўчай гульні “Родная мова – крыніца празрыстая”. У ходзе гульні яны адгадвалі загадкі,перакладалі словы, завучвалі скорагаворкі, прыказкі на роднай беларускай мове.

Вучні 5-7 класаў ўдзельнічалі ў моўным турніры. Самымі актыўнымі былі Міклашэвіч М., Мікуліч Р, Каладко П, Конан Я., Богдан Д, Кавальчук Д.

18.02.2026

Конкурс чытачоў “Не пакідайце ж  мовы роднай!”. Прынялі ўдзел вучні 6,7-11 кл.

Вучні 8 класа падрыхтавалі плакат "Фразеалагізмы".
   

17.02.2026

Сёння вучні 5 класа прымалі ўдзел у конкурсе чытачоў (Якуб Колас “Дарэкта” (урывак з паэмы “Новая зямля”)). Пераможцамі сталі Мікуліч Раман і Санжароўская Ксюша.

Мерапрыемства праходзіла ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, куды былі запрошаны вучні. На пачатку конкурсу настаўніца пазнаёміла вучняў з кароткімі звесткамі з біяграфіі Якуба Коласа, якія суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй.

Вучні выразна і эмацыянальна чыталі ўрывак “Дарэктар”. Але конкурс ёсць конкурс.

І таму пераможцамі сталі Мікуліч Раман і Санжароўская Ксюша.

Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Вучні 6 класа прынялі ўдзел у кокурсе малюнкаў “Беларускія народныя казкі” (Нінард Станіслаў, Чапаеў Кірыл, Гірэнь Яраслаў, Гурац Аніта). Конкурс працягваецца! 20 лютага будзем падводзіць вынікі!

Для вучняў 3-4 кл. было праведена мерапрыемства “Родная мова – цудоўная мова”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю адгадвалі загадкі, тлумачылі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Для вучняў 5-7 кл.была падрыхтавана прэзентацыя “Прылады працы беларусаў”.  Хлочыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, працягвалі прыказкі пра працу.

Падводзячы вынікі мерапрыемстваў, вучні прыйшлі да высновы, што сваю мову трэба ведаць, шанаваць свае казкі, свае песні, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

    

   

16.02.2026

Сёння адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Прысутнічалі вучні 3-11 класаў, настаўнікі і супрацоўнікі. Аксана Міхайлаўна пазнаёміла з планам мерапрыемстваў. Вучні атрымалі заданні: 5 – 6 кл. – падрыхтаваць малюнкі “Беларуская народная казка”, 7 клас – плакат “Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускай літаратуры” (В.Быкаў “Незагойная рана”, З.Бядуля “На Каляды к сыну”), 8 кл. – плакат “Фразеалагізмы”, 9 кл. – плакат “Пісьменнікі-юбіляры 2026”, 10 – 11 кл.- флешмоб «Не прадаецца хата бацькоў».

Вучні 6 класа прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве “Беларускай літаратуры шмат не бывае” (кніжнае дэфіле). Гэта папулярны слоган і метад папулярызацыі чытання, які падкрэслівае багацце і неабходнасць актыўнага распаўсюджвання нацыянальнай кнігі. Чапаеў Кірыл, Гірэнь Яраслаў, Ярмак Валерыя, Нінард Станіслаў, Уцепяргенава Паліна, Богдан Дар’я, Зубко Павел –рэкламавалі кнігі, якія раюць пачытаць (Напрыклад, творы Раісы Баравіковай, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа і г.д.)

Вучні 5 класа прынялі ўдзел у “Караоке па-беларуску”“Мова родная – мова модная!”. Гучалі беларускія песні “Дзед-Барадзед”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Мой родны кут…” і г.д.

Цікава і займальна прайшла гульня-віктарына “Зліваюцца гукі ў словы”. Вучні 5 – 6 класаў выконвалі заданні: вызначалі лексічнае значэнне слоў, разгадвалі крыжаванку, рашалі арфаграфічныя задачы.

Вучні, настаўнікі і супрацоўнікі маглі пазнаёміцца з рэцэптамі беларускай ежы (дранікі, агуркі з мёдам, бульба з грыбамі і г.д.). Матэрыялпадрыхтавалі вучні 5-6 кл.