Тэматычны тыдзень “Прадукты харчавання “

Усё пра прадукты харчавання
Тэматычны тыдзень “Прадукты харчавання “ завяршыўся ў групе інтэграванага навучання і выхавання (ад 2 да 5 гадоў).
На працягу тыдня праводзіліся заняткі , якія дазволілі дзецям даведацца пра карысць і шкоду некаторых прадуктаў харчавання, пра той шлях, які яны праходзяць да нашага стала. Асабліва спадабалася дзецям гутарка “Беражыце хлеб!”, калі яны даведаліся, як доўга і цяжка даводзіцца працаваць хлебаробам, каб у нас на стале заўсёды быў кавалак хлеба. З цікавасцю слухалі дашкольнікі расказ выхавальніка “Хто рыхтуе для нас прадукты харчавання”. Не менш цікавай была экскурсія на кухню “Хто рыхтуе нам абед”, дзе дзеці не толькі бліжэй пазнаёміліся з работнікамі кухні, але і ўбачылі працэс падрыхтоўкі абеду. У час заняткаў “Чакаем гасцей” дзеці вучыліся правілам этыкету за сталом. Для бацькоў была падрыхтавана кансультацыя “ Як паўплываць на паводзіны дзіцяці з дапамогаю ежы”. І, канечне ж, не абышлося без мноства загадак, казак, малявання, дыдактычных гульняў.