Святочны красавік

Красавік багаты на святы. Самае галоўнае свята – Вялікдзень - прыйшлося сёлета на 5 і 12 красавіка. Дзеці разам з бацькамі наведвалі храмы, а ў панядзелак дзяліліся ўражаннямі ў групе. Яны даведаліся аб традыцыях гэтага вята, а затым пагулялі з сімвалам гэтага свята – яйкам- у старадаўнія “Біткі”, “Чыё яйка далей коціцца” і іншыя гульні.

У гэты ж дзень, 12 красавіка, адзначылі 65-ю гадавіну першага палёта ў космас Ю.Гагарына. Дзеці даведаліся, што і ў Беларусі ёсць ужо 4 касманаўты, і сярод іх жанчына- М.Васілеўская. А потым яны з вялікім задавальненнем малявалі Млечны шлях у новай тэхніцы “па мокрым” акварэллю з соллю. Гэтая работа дазволіла сфарміраваць не толькі першапачатковыя ўяўленні пра космас, але пашырыць увогуле кругагляд.

У рамках Тыдня прадметаў эстэтычнага цыклу прайшлі інтэграваныя заняткі ў школьным музеі па адукацыйных абласцях “Дзіця і грамадства” І “Мастацтва: аплікацыя” па тэме “Аб чым паведаміў ручнік”. Дзеці даведаліся пра працу людзей па стварэнні ручніка, пра яго сімвалы і значэнне для чалавека. А ў групе стварылі аплікацыю сімвала “Чысціня”. Дзецям была прадстаўлена магчымасць яшчэ раз зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай, працавітай і багатай краіне.
