Шчаслівая сям'я як аснова фарміравання каштоўнасных арыентацый дзіцяці
“Шчаслівая сям'я як аснова фарміравання каштоўнасных арыентацый дзіцяці” - пад такою назваю прайшла сямейная гасцёўня для бацькоў дашкольнікаў. Яе мэтаю было стварэнне ўмоваў для пабуджэння ў бацькоў імкнення ствараць усё магчымае для шчаслівага дзяцінства сваіх дзяцей. Сустрэча была праведзена з выкарыстаннем актыўных форм работы. Нераўнадушныя да сваіх дзяцей і педагогаў бацькі ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях “Карзіна незакончаных сказаў”, “Як будаваць зносіны з дзіцём”; у гульні “Эстафета” выказвалі свае мары аб будучым дзяцей, а выяснялі адносіны з дзецьмі, каб пазбегнуць памылак у выхаванні, з дапамогаю задання “Сямейны вечар”. Бацькам было прыемна атрымаць пісьмы ад сваіх дзетак, а педагогам – рэфлексію “Закончы сказ”, якая паказала, што бацькі задаволены такою формаю работы і выказалі падзяку выхавальнікам, адначасова намеціўшы тэму наступнай сустрэчы. Няхай заняткі бацькоўскага клуба “Гармонія” дапамогуць нашым сем’ям жыць без трывог, праблем, а напоўняць іх радасцю і ўзаемаразуменнем.