Падарожжа ў краіну бяспекі
04 мая 2023
У рамках тэматычнага тыдня грамадскіх навук 4 мая ў групе інтэграванага навучання і выхавання прайшла забава "Падарожжа ў краіну бяспекі". Дзеці здзейснілі невялікае падарожжа па краіне бяспекі. Пабывалі на станцыі "Пажарная бяспека", на станцыі "Правілы дарожнага руху" і на станцыі "Адзін дома". Разглядвалі малюнкі, гулялі ў такія гульні, як: "Агонь - вораг, агонь - сябар", "Што небяспечнае, а што не небяспечнае", "Апішы агонь" і інш. У канцы падарожжа іх чакаў сюрпрыз - медальены для дзяцей, якія выконваюць правілы бяспекі!