Осенняя фантазия

07 ноября 2023
Осенняя фантазия

Вынікі агляда-конкурса сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей

 “Асенняя фантазія”

 З  23 па 27 кастрычніка 2023 года  ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, праводзіўся агляд-конкурс сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Асенняя фантазія” (стварэнне вырабаў з прыроднага матэрыялу, агародніны і садавіны). У ім прынялі актыўны ўдзел бацькі і дзеці рознаўзроставай групы і групы інтэграванага навучання і выхавання.

Мэта агляда-конкурса: выяўленне ініцыятывы і творчага падыходу да стварэння вырабаў; садзейнічанне ўмацаванню сувязей дзіцячага сада з сям’ей; стварэнне максімальных умоў для развіцця  творчай актыўнасці бацькоў дзіцячага сада.

На конкурс былі прадстаўлены цікавыя і арыгінальныя работы, якія выкананы з агародніны і садавіны, прыроднага матэрыялу.

 Вынікі агляда-конкурса:

1 месца - выраб сям’і Чапаевай Кацярыны (рознаўзроставая група)

2 месца - выраб сям’і Лясоты Арцема (група інтэграванага навучання і выхавання)

3 месца - выраб сям’і Місько Назара  (група інтэграванага навучання і выхавання)