Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2025 года з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Чаму я размаўляю на беларускай мове?
♦ Я люблю Беларусь і паважаю сваіх продкаў
♦ Родная мова - тое, што адрознівае нас ад іншых народаў
♦ Беларускую мову лічаць адной з прыгажэйшых у Еўропе
♦ Родная мова - гэта спадчына і карані народа. Абсячыце карані - дрэва загіне...
Мова маёй бабулі
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у групе ад 2 да 5 гадоў прайшла экскурсія у музей "Мова маёй бабулі". Дзеці былі ў музеі першы раз, таму з цікавасцю разглядалі рэчы, якімі карысталіся іх бабулі і прабабулі. Выхавальнік называла гэтыя прадметы, а дзеці дзівіліся, што ніколі не чулі такіх словаў, бо цяпер няма не толькі гэтых рэчаў, але і іх назваў. Але мова жыве і развіваецца, і дзеці з задавальненнем называлі сучасныя адпаведнікі, якія ёсць у іх дома, гулялі ў моўныя гульні і адгадвалі загадкі.