Летнія забавы
04 июня 2025

Лета - цудоўная пара для адпачынку, гульняў і зносін дзяцей. Добры настрой, узаемадзеянне пануюць у дзіцячым садзе, які наведваюць 20 выхаванцаў. Мерапрыемствы тэматычнага тыдня "За здароўем у госці да лета"дазваляюць пашырыць веды дзяцей пра здаровы лад жыцця, развіваць іх фізічнае і псіхічнае здароўе, творчы патэнцыял.Забава "Славім, лецейка, цябе!" прайшла з удзелам галоўных герояў лета - Сонейка, Дожджыка і Ветрыка. Дзеці з задавальненнем гулялі ў развіваючыя і спартыўныя гульні.
Лета толькі пачынаецца. Няхай яно будзе для ўсіх здаровым і бяспечным!