Выстава малюнкаў "Мая сям'я"

13 мая 2026
Выстава малюнкаў

12.05.2026 у рознаўзроставай групе была арганізавана выстава малюнкаў «Мая сям'я». Змяняюцца часы, норавы, але ва ўсе часы галоўнай каштоўнасцю застаецца сям'я. І ўсе скарбы свету не вартыя пяшчотнай усмешкі роднага чалавека. Сям'я для дзіцяці - гэта яго дом, блізкія людзі, якія яго любяць і пра яго клапоцяцца. З даўніх часоў аб сям'і і доме заўсёды гаварылі з любоўю і павагай. З малых гадоў дзіцяці прывіваюць любоў да блізкіх людзей і сям'і, а дзіцячы сад у тым памочнік.