Інтэграваны занятак "На вясновай палянцы"
18 апреля 2024
Інтэграваны занятак “На вясновай палянцы” па адукацыйных галінах “Дзіця і прырода”, “Музычнае мастацтва” і “Маляванне” прайшоў у рознаузроставай групе. Дзеці вучыліся вызначаць прыкметы вясны ў жывой прыродзе, адначасова рухаючыся ў адпаведнасці з характарам музыкі, вызначалі музычныя інструменты, цёплыя і халодныя колеры. На імгненне яны ператварыліся ў прыгожых матылькоў, якіх пазней і намалявалі.