Дзень кнігі ў рознаўзроставай групе

28 марта 2024
Дзень кнігі ў рознаўзроставай групе

 У рознаўзроставай групе прайшоў Дзень кнігі. У час зносін была праведзена гульня з мікрафонам "Мая любімая кніга". Затым у ходзе гульняў "Адгадай казку", "Раскажы пра героя" дзеці пашыралі свае ўяўленні пра казкі, вучыліся ацэньваць учынкі герояў. Дзеці прагледзелі відэаказкі "Церамок", "Воўк і казляняты", па матывах якіх арганізавалі драматызацыю ўрыўкаў. Затым была гутарка ў вугалку кнігі, пасля якой дзеці выбралі кнігі для чытання. У канцы дня выхаванцы малявалі ілюстрацыі да любімых твораў.