Чытаем кнігі аб вайне
22 февраля 2023
Памяць аб гадах Вялікай Айчыннай Вайны не павінна знікнуць. Маладое пакаленне, як мага больш павінна ведаць аб зверствах фашыстаў. Таму мы, каму даручана выхаванне падрастаючага пакалення, робім усё для гэтага. На пярэдадні свята Абаронцаў Айчыны ў бібліятэцы Субацкай сярэдняй школы прайшло мерапрыемства "Чытаем кнігі аб вайне". Вучні 4 класа падрыхтавалі і расказалі апавяданні з кнігі "Ніколі не забудзем". Працавала выстава кніг на ваенную тэматыку. Дзеці праглядзелі некалькі кароткаметражных відэафільмаў пра вайну. Было прачытана апавяданне "Апаленае дзяцінства". Чыталі вершы аб вайне. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у чытаннях!