Чараўніцтва казкі
15 апреля 2024
У рознаўзроставай групе прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйных абласцях “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” і “Мастацкая літаратура” па тэме “Чараўніцтва казкі”.
У дашкольнікаў актывізавалася ўяўленне аб знаёмых казках, яны вучыліся паслядоўна перадаваць сюжэт казкі, у міміцы, жэстах і руках паказваць розныя эмацыянальныя станы герояў.
Заданні “Назаві лішняе”, “Апішы героя казкі”, мадэляванне беларускай народнай казкі “Коцік, Пеўнік і Лісіца” дазволілі не толькі выклікаці цікавасць да казак, але і стварыць умовы для выхавання пачуцця суперажывання героям, дабрыні і міласэрнасці, што з’яўляецца часткаю работы па інавацыйным праекце.