Азбука бяспекі
Адзін з апошніх дзён канікулаў у рознаўзроставай групе быў прысвечаны азбуцы бяспекі. Яго мэтаю было фарміраванне ўяўленняў аб бяспечных паводзінах на вуліцы і дома, развіццё ўмення прадбачыць небяспечныя сітуацыі і пазбягаць іх.
З раніцы быў арганізаваны ролевы дыялог “Добры дзень! Гэта пажарная (міліцыя, хуткая дапамога) ?” Дзеці вучыліся набіраць па тэлефоне нумары 101, 102, 103, расказваць аб складаных сітуацыях спецыялістам. Затым былі праведзены дыдактычныя гульні “Небяспечныя прадметы”, “Азбука бяспекі”, у час якіх дашкольнікі вучыліся арыентавацца ў небяспечных сітуацыях, замацоўваліся правілы паводзін у такіх сітуацыях. Казкі “Зайкава школа бяспекі” і “Гісторыя аб Лісічках і адной каробцы запалак” яшчэ раз напомнілі дзецям, як важна выконваць правілы бяспекі дома і на вуліцы. А потым была экскурсія да перакрыжавання вуліц Кастрычніцкай і Міру, дзе дзеці разважалі аб тым , калі гульні бываюць небяспечныя.